27 траўня ў 11.00 на малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбылася прэзентацыя вынікаў чатырохдзённай VI Міжнароднай драматургічнай лабараторыі. Шэсць пар, кожная з якіх складалася з рэжысёра і драматурга, прэзентавалі канцэпцыі сваіх п’ес, разгорнутыя сінопсісы, ілюстрацыі да сюжэтных перапецій. Тэматычны дыяпазон шырокі: падлеткавае станаўленне, пошук сэнсу жыцця, стварэнне гатэля з турмы, крызіс адносін, сямейныя крыўды, дзіцячыя траўмы. Зусім хутка пачнем падрабязна знаёміць вас з кожнай парай і яе ідэяй!
Дзякуй усім, хто прыйшоў на падвядзенне вынікаў, падтрымаў прэзентуючых і падзяліўся сваімі каштоўнымі думкамі.
РТБД/ЦБД вынікі 2025 года
РТБД/ЦБД 14 і 28 студзеня, 10, 25, 28 лютага
РТБД/ЦБД 8 і 22 студзеня, 8 і 20 лютага
РТБД/ЦБД 25 лістапада - 7 снежня