test

Паказы спектаклей "МАЙ ХОМЛЭНД" і "Вечар" у Шанхаі

РТБД/ЦБД 25 лістапада — 7 снежня

 Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі ўпершыню прадставілі свае спектаклі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў рамках Восеньскага фестывалю і Кітайскага Шанхайскага міжнароднага фестывалю мастацтваў.

Праграму гастроляў склалі сумесныя праекты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Цэнтра беларускай драматургіі – спектаклі "МАЙ ХОМЛЭНД" і "Вечар".

Паказы абодвух спектакляў паспяхова прайшлі ў тэатры "YOUNG", пацвердзіўшы ўніверсальную мову тэатральнага мастацтва, якую могуць зразумець гледачы розных культур.Для узмацнення прафесійнай сувязі паміж рознымі культурамі былі арганізаваны мерапрыемствы ў рамках адукацыйнай праграмы:

  • 1. Лекцыя "Беларускі тэатр: гісторыя і сучаснасць" ад кіраўніка Цэнтра беларускай драматургіі Анастасіі Васілевіч;
  • 2. Акцёрска-рэжысёрскі майстар-клас "Псіхалагічны тэатр і біямеханіка: Станіслаўскі і Меерхольд" ад рэжысёра і дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святланы Навуменка;
  • 3. Творчая сустрэча "Праца акцёра над роляй" з артысткамі тэатра Надзеяй Цвятковай і Ганнай Лебедзевай.

У рамках гастроляў таксама адбыліся прафесійныя сустрэчы з кітайскімі тэатральнымі дзеячамі, абмеркаванне перспектыў далейшага супрацоўніцтва і абмену праектамі паміж тэатральнымі калектывамі дзвюх краін.

Водгукі гледачоў Шанхая на спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД":

"Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД" не спрабуе распавесці нейкія грандыёзныя гісторыі, ён проста ўзмацняе невытлумачальную эмоцыю, дазваляючы ёй прапітаць прастору. А як жа мы разумеем нуду па хаце? Гэтая прыхільнасць, якую мы ўсведамляем толькі пасля ад'езду <…> Гэтае пачуццё неапісальнае, але яно прадстаўлена нам на сцэне праз невялікі фрагмент жыцця аднаго чалавека. На сцэне толькі адзін галоўны герой, але ўсе астатнія - гэта ён - розныя галасы ўнутры яго, таксама розныя людзі, з якімі ён сутыкаецца <…> Калі нехта глыбока кахае нешта і выказвае гэта па-свойму, гэта ззяе ярка <…> Я адчуў гэтае каханне, гэтае моцнае пачуццё, я ўбачыў сапраўдную праекцыю краіны, якую ведаў толькі па падручніках геаграфіі".

"Спектакль не ўзнімаў тугу па радзіме наўмысна. Ён проста перадаваў шчырае пачуццё: чалавек любіць усё знаёмае на сваёй радзіме, нават калі гэта штосьці адсталае і штодзённае. Сёння гэтае пачуццё можа здацца крыху “неспасціжным”, але калі самалёт увайшоў у паветраную прастору яго радзімы і Гена заплакала, я адчуў гэта глыбока. Гэта была не сентыментальнасць, а супакаенне вандроўніка, які нарэшце вярнуўся дадому. У эпоху, для якой характэрны даследаванні, здольнасць берагчы свае карані сама па сабе з'яўляецца сілай".

Водгукі гледачоў Шанхая на спектакль "Вечар":

"Васіль, які размаўляе з ветрам - гэта пошук сутнасці жыцця. Ганна, якая ахоўвае радыёпераемнік - гэта бясконцая туга па сям'і. Сарказм Гастрыта - гэта барацьба ў глыбіні душы. Гэтыя дэталі прымушаюць жорсткасць вайны і ўстойлівасць жыцця сутыкнуцца на сцэне, што так узрушае сэрца".

"У спектаклі "Вечар", апроч бліскучай гульні вопытных акцёраў, хор з дзвюх юных дзяўчат стварыў змрочную і меланхалічную музыку для ўсяго спектакля. Гэтая музыка проста цудоўная, як крык безназоўнай вялікай птушкі, якая ляціць над бясплоднай пустыняй. Яна стварае неверагодную атмасферу на простай сцэне".

Гастролі ЦБД і РТБД у Шанхаі сталі значнай падзеяй для гісторыі беларускага тэатра. Мы верым, што гэта толькі пачатак нашага плённага супрацоўніцтва з нашымі калегамі з Шанхая.

 

15.12.2025 г.
Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 14 і 28 студзеня, 10, 25, 28 лютага

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 8 і 22 студзеня, 8 і 20 лютага