test

XIV Міжнародная драматургічная лабараторыя: прыём заявак ад драматургаў

Цэнтр беларускай драматургіі аб'яўляе набор на XIV Міжнародную драматургічную лабараторыю, якая адбудзецца 9-14 верасня 2025 года.

Для ўдзелу ў адборы неабходна да 25 чэрвеня 2025 года адправіць па адрасу cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст і свае драматургічныя альбо літаратурныя творы (1-2 тэкстаў, пры іх наяўнасці).

У заяўцы павінна быць:

- прозвішча, імя і імя па-бацьку (цалкам)

- дата нараджэння (цалкам)

- месца пражывання і грамадзянства.

У матывацыйным лісце трэба абазначыць прычыны, што падахвоцілі вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста вольная, не болей за 1200 знакаў. Мы прымаем розныя формы матывацыйных лістоў.

Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:

- пражыванне ў Беларусі;

- старэйшыя за 18 гадоў;

- людзі, якія пішуць (па прафесіі, па прызванню альбо інакш «ніяк))»);

- адкрытасць да ўзаемадзеяння і пошуку новых форм;

- гатоўнасць да шчыльнай працы з 9 па 14 верасня 2025г.

 *Фармат лабараторыі – выязны, з начоўкамі. Таму прадугледзьце, калі ласка, загадзя, каб вызваліць гэтыя дні ад афіцыйнай работы.

 *Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне за кошт арганізатараў. Лабараторыя пройдзе пад Мінскам.

План лабараторыі:

- фарміруюцца пары драматург-рэжысёр;

- куратар-драматург праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў;

- драматургі сумесна з рэжысёрам ствараюць і прэзентуюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту;

- пасля лабараторыі драматургі дапісваюць п'есы да абазначанага дэдлайна;

- лепшыя тэксты прэзентуюць на вялікай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў фармаце сцэнічнага чытання.

*Драматургі бяруць на сябе абавязак дапісаць п'есу пасля ўдзела ў лабараторыі і прадставіць яе Цэнтра беларускай драматургіі. Аўтарскае права на твор застаецца за аўтарам.

*Падчас лабараторыі НЕ праводзіцца работа па навучэнню азам драматургіі.

*Рассяленне ўдзельнікаў праводзіцца ў двух-трохмесныя нумары.

*Інфармацыя пра куратара паявіцца ў бліжэйшы час.

11.06.2025 г.