test

Лекцыя «120: Брэхт» тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава

Запрашаем вас 10 лютага ў 15.00 на лекцыю «120:Брэхт» тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава. Мерапрыемства прысвечана 120-годдзю Бертольта Брэхта.

10 лютага 1898 года нарадзіўся адзін з самых важных дзеячаў тэатра ХХ стагоддзя – Бертольт Брэхт.  З яго іменем звязаны поспехі нямецкага тэатра эпохі джазу, ён умудрыўся застацца запатрабаваным у бясконцай эміграцыі 1930-1940-х, а потым стварыў адзін з самых вядомых нямецкіх тэатраў – «Берлінскі ансамбль». 

У кароткім нарысе яго жыцця і творчасці будзе расказана, за што мы з удзячнасцю ўзгадваем Брэхта і сёння.

Уваход вольны, запіс па тэлефоне +375296463836 Анастасія.

Адрас: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі; Крапоткіна, 44.

02.02.2018 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая