test

Лекцыя "Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя: Рыд Таліпаў"

РТБД/ЦБД 28 студзеня

28 студзеня (серада) у 18:00 запрашаем на лекцыю "Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў". Рыд Таліпаў – рэжысёр-эксперыментатар, творчы шлях якога цікавіць сваёй неаднароднасцю: пастаноўшчык стварыў уласную прастору для мастацких эксперыментаў, а пасля гэтага перыяду "знаёміў" са сваімі канцэпцыямі гледачоў іншых мінскіх прафесіянальных тэатраў і жыхароў усіх абласных цэнтраў.

Творчыя пошукі Рыда Таліпава звязаны з дзейнасцю тэатра - студыі "На плошчы Перамогі". Звярнуўшыся да драматургіі абсурду, творца стварыў смелы ў сваім мастацкім напрамку тэатр. Аднак якія гэта былі спектаклі? Якую эстэтыку папулярызаваў рэжысёр пасля свайго "студыйнага" перыяду? Аб гэтым і не толькі вы зможаце даведацца на нашай лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Дата і час: 28 студзеня (серада), 18:00.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна.

Уваход па рэгістрацыі.

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

08.01.2026 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая