test

Кавалёў Сяргей

Драматург, крытык, літаратуразнаўца

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985). Доктар філалагічных навук, прафесар Люблінскага універсітэта імя М. Кюры-Складоўскай.

П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі і іншых краінах. Апублікаваныя ў зборніках "Хохлік" (2002), "Стомлены д’ябал" (2004), "Навука кахання" (2005), "Шлях да Бэтлеему" (2009), "Сёстры Псіхеі" (2010), "Крывіцкі апокрыф" (2013), "Чатыры гісторыі Саламеі" (2013), "Інтимний щоденник" (2013).

Як драматург супарацоўнічаў з рэжысёрамі: Рыдам Таліпавым, Віталем Баркоўскім, Алегам Жугждам, Аляксеем Ляляўскім, Мікалаем Пінігіным, Аляксандрам Гарцуевым, Наталляй Башавай, Сяргеем Кавальчыкам, Ігарам Казаковым, Кацярынай Аверкавай і інш.

Асабісты сайт аўтара: https://skavaliou.jimdo.com/